28.06.2022

 На абанеменце абслугоўвання вучэбнай і навукова-медыцынскай літаратурай аформлена выстава, прысвечаная 140-годдзю з Дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста Янкі Купалы “ Я адплаціў народу, чым моц мая магла…”

                                                             Ад прадзедаў спакон вякоў

                                                          Мне засталася спадчына;

                                                   Паміж сваіх і чужакоў

                                                               Яна мне ласкай матчынай…

                                                                                             Янка Купала

Такімі праніклiвымi  словамі пачынаецца знакаміты верш вялікага песняра роднай зямлі Івана Дамінікавіча Луцэвіча “Спадчына”. І як ніколі актуальна гэтыя словы гучаць сёння, у Год гістарычнай памяці. Бо спадчына — гэта і наша гісторыя, і наша мінулае , якое мы павінны ведаць і шанаваць. Уся творчасць Янкі Купалы прасякнута любоўю да Радзімы — гэтай святыні, дадзенай нам Богам, бо яе не выбіраюць, яна нам засталася «ад прадзедаў спакон вякоў», яе любяць як маці, яе не выбіраюць, не мяняюць. А галоўны вобраз — вобраз спадчыны як найвялікшага скарбу для чалавека: тое мілае, дарагое і прыгожае, што роднае.

Паэт, перакладчык, публіцыст і драматург заўсёды  знаходзіў прыгожыя словы і эпітэты для выяўлення сваёй любові і захаплення красой роднага краю. Амаль кожны твор – як споведзь, у якой засведчаны асабіста перажытыя хваляванні за Бацькаўшчыну, яе лёс. Скончыць хочацца знакамітым выказваннем Я. Коласа пра свайго сябра: ”У вершах, паэмах, драматычных творах таленавітага пісьменніка паўстае яго час і наш час, яго эпоха і наша эпоха. З першай паловы 20 стагоддзя ён нябачна прыйшоў да нас і ідзе далей – у будучыню. І няхай праз пакаленні, як і зараз, яго імя будзе вядома кожнаму беларусу!”

 З выставай можна азнаёміцца па адрасе: пр-т Касманаўтаў, 70 (корпус №4).