06.11.2020
Паважаныя чытачы!
На абанеменце абслугоўвання вучэбнай і навукова-медыцынскай літаратурай аформлена кніжная паліца “Драматург камедыйнай думкі”, прысвечаная 100-годдзю беларускага пісьменніка А.Макаёнка.
Галоўная мэта выставы — пазнаёміць чытача з біяграфіяй пісьменніка, раскрыць шматграннасць яго творчасці, паказаць самабытнасць і непаўторнасць стылю.
На кніжнай паліцы прадстаўлены біяграфічныя звесткі пра пісьменніка, фатаздымкі, а таксама драматургічная спадчына, якая адлюстравана у наступных творах:
— аднаактовыя п’есы «Перад сустрэчай» (1950), «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка», «Крымінальная справа» (абедзве — 1951), «Першае пытанне» (1952);
— сентыментальны фельетон «Верачка»;
— сaтыpычныя кaмeдыі («Bыбaчaйцe, кaлi лacкa» (1954), «Кaб людзi нe жypылicя» (1959), «Лявoнixa нa apбiцe»(1961), «Taблeткy пaд язык» (1973)) і інш.;
— тpaгiкaмeдыi («Tpыбyнaл» (1970), «Зaцюкaны aпocтaл»(1971), «Пaгapэльцы»(1981), «Дыxaйцe экaнoмнa», якaя былa aпyблiкaвaнa ў 1983, yжo пacля cмepцi дpaмaтypгa);
— зборнікі п’ес «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «П’есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989) і інш.
Драматургія Андрэя Макаёнка грунтуецца на беларускіх класічных вытоках, служыць прыкладам для нашчадкаў, таму п’есы пісьменніка – гэта сапраўдная айчынная класiка, наша бясспрэчнае багацце!
З выстаўкай можна азнаёміцца па адрасу: пр-т.Касманаўтаў, 70 (корпус №4).

